Усе навіны

Зінчанка фаліць раз на 583 хвіліны – гэта найлепшы паказчык сярод усіх палявых гульцоў АПЛ

5 красавіка 2023, 20:08

Па дадзеных Opta, левы абаронца «Арсенала» Аляксандр Зінчанка парушае правілы радзей усіх астатніх палявых гульцоў Англійскай прэм'ер-лігі – раз у 583 хвіліны.

Топ-5 палявых гульцоў АПЛ па рэдкасці фолаў (улічваюцца толькі футбалісты, якія згулялі ў гэтым сезоне не менш за 900 хвілін)

1. Аляксандр Зінчанка («Арсенал») – адзін фол на 583 хвіліны

2. Мадс Роэрслеў («Брэнтфард») – адзін фол на 465 хвілін

3. Ітан Пінок («Брэнтфард») – адзін фол на 360 хвілін

4. Эзры Конса («Астан Віла») – адзін фол на 279 хвілін

5. Свен Ботман («Ньюкасл») – адзін фол на 238 хвілін