Усе навіны

Лукаку рэалізаваў 18 з 18 пенальці ў «Інтэры»

5 красавіка 2023, 21:02

Учора нападаючы «Інтэра» Рамэлу Лукаку забіў гол з пенальці на 95-й хвіліне паўфіналу Кубка Італіі супраць «Ювентуса» (1:1).

Для бельгійца гэты адзінаццаціметровы стаў 18-ым за кар'еру ў «Інтэры» – усе ўдары з адзнакі былі рэалізаваны.