Усе навіны

Фаджолі – фану, які назваў яго расістам: «Калі на «Сан-Сіра» Косціча і Улахавіча называлі цыганамі – усё было нармальна, так?»

6 красавіка 2023, 08:58

Паўабаронца «Ювентуса» Нікола Фаджолі адрэагаваў на каментар фаната ў інстаграме пасля хатняга матча з «Інтэрам» (1:1), падчас якога заўзятары выкрыквалі расісцкія абразы ў адрас Рамелу Лукаку.

Адзін з фанатаў назваў Фаджолі расістам ў інстаграме.

«Калі на «Сан-Сіра» Косціча і Улахавіча называлі цыганамі – усё было нармальна, так?» – адказаў Фаджолі.

Нікола ўзгадвае матч з «Інтэрам», які адбыўся 19 сакавіка ў Мілане ў рамках Серыі А. Гэтыя эпізоды з Філіпам Косцічам і Душанам Улахавічам не былі афіцыйна зафіксаваныя.