Усе навіны

Карла Анчалоці: «Бензема можа выйграць яшчэ адзін «Залаты мяч»

6 красавіка 2023, 18:03

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці заявіў, што нападнік каманды Карым Бензема здольны выйграць свой другі «Залаты мяч» у кар'еры.

«Ён можа выйграць яшчэ адзін «Залаты мяч», бо Карым – адзін з найлепшых форвардаў свету. Ён уключыў іншую хуткасць, яму дапамагла паўза на матчы зборных», – сказаў Анчалоці пасля перамогі над «Барселонай» (4:0) і хет-трыка француза.

Бензема цяпер зʼяўляецца дзейным уладальнікам «Залатога мяча».