Все новости

BeIn Sports, які спрабаваў заблакаваць продаж «Ньюкасла», разглядае варыянт з аднаўленнем справы супраць саўдытаў

6 красавіка 2023, 20:33

Катарскі медыяхолдынг BeIn Sports разглядае магчымасць аднаўлення справы супраць уладальнікаў «Ньюкасла» з Саудаўскай Аравіі. Пра гэта паведамляе The Athletic.

Раней кампанія спрабавала заблакаваць продаж клуба, кіруючыся абвінавачваннямі ў пірацкай дзейнасці ў краіне. BeIn Sports – катарскі транслятар, а з-за разрыву дыпламатычнай падтрымкі яго кантэнт афіцыйна быў забаронены ў Саудаўскай Аравіі.

Крыніца нагадвае, што продаж «Ньюкасла» адбыўся адразу на наступны дзень пасля таго, як BeIn адмовіліся ад прэтэнзіяў. Адзначаецца, што сітуацыя з аднаўленнем справы можа паўплываць на функцыянаванне клуба, паколькі гаворка ідзе пра шматмільярдную суму пазову.

BeIn Sports – афіцыйны брадкастэр АПЛ.

Першая справа, пададзеная ў Лондане ў 2018 годзе, ацэньвала шкоду ў 1 мільярд долараў, але цяпер крыніцы Beln сцвярджаюць, што іх унутраныя ацэнкі набліжаюцца да 4 мільярдаў долараў.