Усе навіны

Ковачыч пра адстаўку Потэра: «У рэшце рэшт лягчэй звольніць трэнера, чым 30 гульцоў»

7 красавіка 2023, 17:12

Паўабаронца «Чэлсі» Матэа Кавачыч пракаментаваў звальненне Грэма Потэра з пасады галоўнага трэнера.

«Трэба быць сумленнымі самі з сабой. У рэшце рэшт лягчэй звольніць трэнера, чым 30 гульцоў. Адказнасць таксама на нас, трэба выступаць лепей.

Мы ведаем Лэмпарда, ён быў нашым трэнерам. Тое, што ён вяртаецца – добрыя навіны. Ён будзе спрабаваць змяніць наш сезон, таму што ён не складаецца добра.

У нас была кароткая сустрэча. Ён растлумачыў, чаго чакае ад нас. Наперадзе дзве выдатныя гульні з «Рэалам», таму магчымасць скончыць сезон усё яшчэ існуе, павінны ёю скарыстацца», – дадаў Кавачыч.