Усе навіны

Гурыновіч пра 1:3 з мінскім «Дынама»: «Першы і другі тайм розныя атрымаліся? Я б сказаў, што роўныя. У суперніка выйшаў гулец моцны на «другім паверсе», забіў са «стандарту»

9 красавіка 2023, 10:05

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч пракаментаваў паражэнне каманды ад мінскага «Дынама» з лікам 1:3 у трэцім туры вышэйшай лігі.

– Я б хацеў пачаць з пытання: можа ў вас ёсць пытанні?

– Першы і другі таймы рознымі атрымаліся. Чаму?

– Я б сказаў, што роўныя. З пункту гледжання структуры, гульні на мячы яны аднолькавыя. Выйшаў гулец, які індывідуальна моцны на «другім паверсе», забіў са «стандарту». Неяк так. Я не бачу розніцы ў структуры, дзе мы атрымлівалі перавагу, стваралі моманты.

– Чаму толькі тры замены з пяці?

– Таму што астатнія футбалісты былі гатовыя працягваць гульню.

– Чаму не гуляе Сірыма?

– Па-першае, ён прапусціў у раёне паўтара года. А дынаміка гульні зараз не падыходзіць для яго. Да яго пытанняў няма. Хлопец таленавіты. Але пасля паўтара года патрапіць у такую гульню нават з замены... Ён гуляў за дубль, мы глядзелі гульню. Але пакуль на дадзены момант ён дынамікай гульні не валодае. Ніхто не гаворыць аб яго якасцях тактычнага або тэхнічнага характару. Ён добры футбаліст. Але тут патрэбна дынаміка ў нападзе, у абароне, у пераходных фазах. У цэлым жа, калі б я быў заўзятарам, то гульня, думаю, спадабалася б, – сказаў Гурыновіч.