Усе навіны

Капітан брэсцкага «Дынама» Аляхновіч: «Хімія, якая дае вынік, – гэта не толькі якасныя футбалісты, якіх можна купіць. Не заўсёды так працуе. Напэўна, зараз такая сітуацыя»

10 красавіка 2023, 13:47

Капітан брэсцкага «Дынама» Эдгар Аляхновіч падзяліўся меркаваннем аб тым, якое месца па выніках сезона-2023 зможа заняць клуб з Брэста. Нагадаем, што каманда Ігара Крывушэнкі пацярпела 3 паражэнні запар на старце чэмпіянату Беларусі.

«Кіраўніцтва горада і вобласці выказалі жаданне працягваць супрацоўніцтва са мной яшчэ да заканчэння мінулага чэмпіянату. Таму я асабліва не прасіў, каб шукалі прыдатныя варыянты. Бо бачна зацікаўленасць людзей, якія прыйшлі ў каманду, я маю на ўвазе кіраўніцтва. Відаць, што яны жадаюць, каб клуб вярнуўся ў верхнюю частку табліцы.

Ведаеце, не хочацца зараз пра нешта [пра вынікі сезона] казаць, усё ж каманда на палову памянялася ў адносінах да мінулага года. І вось гэтая хімія, якая ўнутры каманды, якая дае вынік, – гэта не толькі якасныя футбалісты, якіх можна купіць і яны будуць даваць вынікі. Не заўсёды так працуе. І зараз, напэўна, менавіта такая сітуацыя. Менавіта, як каманда сябе знутры будзе адчуваць, які будзе дыялог паміж трэнерам і гульцамі, паміж гульцамі - гэтыя ўсе дробязі яны разам і дадуць канчатковы прадукт, каманду.

Таму якое месца [зоймем] зараз вельмі складана казаць», – сказаў Аляхновіч.