Усе навіны

Чылуэл пагадзіўся на ўмовы новага кантракту з «Чэлсі»

10 красавіка 2023, 18:21

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана пацвердзіў інфармацыю, што абаронца «Чэлсі» Бэн Чылуэл плануе працягнуць супрацоўніцтва з лонданскім клубам.

Рамана адзначае, што 26-гадовы ангелец ужо прыняў пункты і ўмовы новага пагаднення. Новы кантракт будзе падпісаны найбліжэйшым часам.

Новае пагадненне будзе разлічана да чэрвеня 2027 года.

Чылуэл выступае за «Чэлсі» з лета 2020 года. У гэтым сезоне забіў 2 мячы і аддаў 4 галявыя ў 26 матчах.