Все новости

Асімхен не супраць далучыцца да «Баварыі», аднак мюнхенцы не гатовыя плаціць больш за 100 млн еўра

11 красавіка 2023, 13:26

Нападаючы «Напалі» Віктар Асімхен быў бы не супраць перайсці ў «Баварыю», паведамляе Bayern & Germany са спасылкай на журналіста Sky Deutschland Фларыяна Плеттэнберга.

24-гадовы нігерыец гатовы вярнуцца ў Бундэслігу, дзе ўжо выступаў за «Вольфсбург».

Праблемай можа стаць цана на форварда – «Напалі» хоча каля 130 мільёнаў еўра, а мюнхенцы не гатовыя плаціць больш за 100 мільёнаў. У бліжэйшыя тыдні працягнуцца перамовы як з атачэннем Віктара, так і з неапалітанцамі.

У бягучым сезоне Асімхен вызначыўся 25 галамі і 5 асістамі ў 29 матчах, падрабязная статыстыка – тут.