Усе навіны

Рэкардсмен па галах у Д3 Хадневіч: «Павінен быў стаць галоўным трэнерам «ДНК Нацыі», але каманда не заявілася на чэмпіянат»

11 красавіка 2023, 17:30

Рэкардсмен па галах у Д3 Аляксей Хадневіч пракаментаваў свой пераход у чэрвеньскі «Колас».

«Павінен быў стаць галоўным трэнерам каманды «ДНК Нацыі». Пачалі падрыхтоўку, згулялі нават некалькі спарынгаў, але так склалася, што каманда не заявілася на чэмпіянат.

Варыянтаў за каго гуляць было не так шмат. Мне патэлефанаваў галоўны трэнер «Коласа» Дзяніс Трапашка, распавёў пра каманду, задачы, амбіцыі на сезон. Мы даўно з ім знаёмыя, таму пагадзіўся без ваганняў.

Заўсёды прыемна прыходзіць у каманду, калі цябе запрашаюць і жадаюць бачыць. А калі, акрамя таго, ставяцца самыя амбіцыйныя задачы, гэта ўдвая прыемней! Таму ёсць натхненне і жаданне даказаць, што чаканні наконт мяне недарэмныя. Пачынаю рыхтавацца самым сур'ёзным чынам, каб з першых гульняў за каманду радаваць вынікам балельшчыкаў», – сказаў Хадневіч.