Усе навіны

Насры – пра паразу «Арсенала» ў матчы ЛЧ-2009 з «МЮ»: «Мы абасраліся ў гульні супраць вялікага Крышціяну Раналду»

11 красавіка 2023, 19:07
1

Былы гулец «Арсенала» Самір Насры падзяліўся ўспамінамі пра вылет з ЛЧ-2009.

«Упершыню бачыў такую шалёную атмасферу на «Эмірэйтс». Паўсюль былі сцягі і ўсё такое. Калі выходзіш на матч, а па спіне мурашкі – адчуваеш, што наперадзе выдатны матч.

І мы абасраліся. Абасраліся ў матчы супраць вялікага Крышціяну Раналду», – сказаў Насры для ZackNaniProd.

Тады ў паўфінале «Арсенал» двойчы прайграў «Манчэстэр Юнайтэд» – 0:1 і 1:3. Раналду ў другой сустрэчы аформіў дубль.