Усе навіны

Марціновіч пра Жардэва: «Гэта вельмі якасны футбаліст з асаблівасцямі, якія мала ў каго ў нас футболе ёсць»

11 красавіка 2023, 19:30

Былы трэнер «Славіі» Міхаіл Марціновіч выказаўся пра беларускага футбаліста «Бней Іегуды» Глеба Жэрдзева.

– Якім вы бачыце патэнцыял Жэрдзева?

– Напэўна пачну трошкі іншага. Кожны год у Мазыры вялікая праблема – захаванне футбалістаў, якія ярка сябе праяўляюць. Пры маёй працы, дастаткова шмат футбалістаў, якіх хацелася б захаваць на наступны год для вырашэння пэўных задач,не маглі утрымаць. Былі пераходы, і ў асноўным, гэта ўсё на павышэнне.

Гэта і там і Шаўчэнка, той жа Пятрэнка сыходзіў, Хадаркевіч. Малькевіч быў у арэндзе, але сышоў. Панця. Вельмі цяжка ўтрымаць футбалістаў Мазыра. Яны выстрэльваюць і ідуць далей.

Таксама і Глеб, у прынцыпе, вельмі яскрава правёў адзін сезон, другі сезон вельмі яскрава і, напэўна, заслужыў павышэння. Калі б, напрыклад, клуб мог дазволіць сабе захаваць футбаліста з павышэннем заробку, як гэтага хочуць маладыя ці дасведчаныя гульцы. Тое напэўна б атрымалася б нашмат лепш. А так чалавек пайшоў.

Я думаю, гэта другая ліга Ізраілю, але там каманда, якая змагалася за выхад у вышэйшую лігу. Сёння там вынікі крыху пайшлі на спад у гэтай каманды. Але Глеб ужо па вялікім рахунку адаптаваўся. Гэта вельмі якасны футбаліст, у маім разуменні, з такімі асаблівасцямі, якія мала ў каго ў нас футболе [ёсць], у нашых футбалістаў сучасных.

Гэта чалавек, які валодае добрым дрыблінгам на хуткасці і ўдарам з абедзвюх ног, што ён паказваў у Мазыры, забіваючы галы з далёкай дыстанцыі. Таму, я думаю, што ў яго вельмі добрая будучыня і тое, што ён з’ехаў у мацнейшы чэмпіянат, – сказаў Марціновіч.