Усе навіны

Ігар Трухаў: «Вядома, хацелася б іншую абойму, але мы ж не ў «Рэале». Які можа быць план у «Смаргоні»? Не стаць «ліфцёрамі»

11 красавіка 2023, 21:16

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў распавёў пра задачы каманды на сезон.

«Задача замацавацца ў вышэйшай лізе, у нас ёсць, вядома. Мы не збіраемся выходзіць і раздаваць ачкі налева і направа. Будзем у кожнай гульні спрабаваць іх набіраць. Які можа быць план? Не стаць «ліфцёрамі». Я ж кажу, рэцэпт адзін – выходзіць і імкнуцца набіраць ачкі ў кожным матчы. Каб у канцы іх было дастаткова, каб замацавацца ў лізе.

Мы ж не ў мадрыдскім «Рэале». Таму, вядома, нам хацелася б іншую абойму, але мы маем тое, што маем. Будзем гуляць тымі хлопцамі, якія ў нас ёсць», – сказаў Трухаў.