Все новости

«Мілан» яшчэ ні разу не прайграваў у ЛЧ італьянскаму клубу

13 красавіка 2023, 13:23

Учора, 12 красавіка, «Мілан» перамог «Напалі» у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў з лікам 1:0.

Такім чынам «расанэры» працягнулі сваю бяспройгрышную серыю ў матчах турніру супраць італьянскіх клубаў – 3 перамогі і 3 нічые.

Акрамя гэтага «Мілан» толькі аднойчы прапусціў гол – у паўфінальным матчы з «Інтэрам» у 2003 годзе ад Абафемі Марцінса.

Матч у адказ з неапалітанцамі адбудзецца ў наступны аўторак, 18 красавіка.

Пераможца сустрэнецца з пераможцам пары «Інтэр» – «Бенфіка».