Усе навіны

Бушма і Мядзведзеў афіцыйна сталі гульцамі «Крумкачоў»

13 красавіка 2023, 18:03

Беларускія галкіперы Уладзімір Бушма і Ілля Мядзведзеў перайшлі ў «Крумкачы» (Д3).

39-гадовы Бушма ў «Тарпеда-БелАЗ», «Гомелі», «Мiнску», «Шахцёры». У лістападзе 2022 года далучыўся да «Макслайнa» (Д2) на стыкавыя матчы.

7 сакавіка паведамлялася, што футбаліст падпісаў кантракт з «Макслайнам», аднак праз 20 дзён стала вядома пра тое, што Бушмы ў клубе не будзе. Галкіпер патрапіў у «чорны спіс» Мінспорту Лукашэнку.

21-гадовы Мядзведзеў выступаў за дублюючыя склады брэсцкага «Дынама», «Руху». У 2021 годзе далучыўся да «Асіповічаў», з якімі выйшаў у Д2. Мінулы выходзіў на поле ў 2 матчах, прапусціў 0 мячоў.