Усе навіны

Лісандра Марцінес і Варан траўміраваліся ў матчы з «Севільяй»

14 красавіка 2023, 08:10

Абодва цэнтральныя абаронцы, якія выйшлі ў старце «Манчэстэр Юнайтэд» на матч 1/4 фіналу з «Севільяй» (2:2), траўміраваліся падчас гульні.

Рафаэль Варан атрымаў пашкоджанне ў канцы першага тайма, у перапынку яго замяніў Хары Магвайр, чый аўтагол у кампенсаваны час выратаваў іспанцаў ад паражэння.

Лісандра Марцінес траўмаваўся на 86-й хвіліне, пасля чаго манкуніянцы дагульвалі ў меншасці, таму што выкарыстоўвалі ўсе вокны для замен.

У абодвух цэнтрбекаў былі праблемы цягліцавага характару.