Усе навіны

У «МЮ» баяцца, што Варан ужо не згуляе ў гэтым сезоне з-за траўмы

14 красавіка 2023, 23:21

Унутры «Манчэстэр Юнайтэд» ёсць асцярогі, што абаронца Рафаэль Варан ужо не згуляе ў гэтым сезоне, паведамляе The Athletic.

У клубе чакаюць вынікаў медагляду і спадзяюцца, што гэта не так.

29-гадовы француз атрымаў траўму ў матчы 1/4 фіналу Лігі Еўропы з «Севільяй» (2:2) разам з іншым абаронцам Лісандра Марцінесам, які прапусціць 6 тыдняў.

Апошні, хутчэй за ўсё, больш не згуляе ў сезоне 2022/23.