Усе навіны

Скрыпчанка пасля 3:1 над БАТЭ: «Пасля матча можна розныя рэплікі пачуць. Калі ёсць эмоцыі і людзі такім чынам рэагуюць, значыць, матч не пакінуў іх абыякавымі»

16 красавіка 2023, 00:39
5

Галоўны трэнер мінскага«Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з БАТЭ (3:1) у 4-м туры чэмпіянату краіны.

–Вядома, задаволеныя сённяшнім матчам, перамогай. Супрацьстаянне «Дынама» і БАТЭ – заўсёды матчы падвышанага напалу, і з пункту гледжання заўзятарскай цікавасці, і эмоцый.

Пасля матча можна розныя рэплікі пачуць… Гэта нармальна, гэта трэба прымаць. Калі ёсць эмоцыі і людзі такім чынам рэагуюць, значыць, матч не пакінуў іх абыякавымі. Мы адчувалі падтрымку нашых заўзятараў.

Што да матчу, то ў першым тайме было мала вастрыні, не хапала галявых сітуацый. У другім тайме рэалізавалі 11-метровы, пасля гэтага БАТЭ пайшоў наперад, пайшла гульня на сустрэчных курсах. Былі эпізоды, калі нам было цяжкавата, асабліва на правым флангу абароны. Калінін і Сядзько дзейнічалі ў паўабароне, плюс Дземчанка дапамагаў у падстрахоўцы супраць пары паўабаронцаў Грачыхі – Канцавой. Нам было дастаткова цяжка, але мы добра справіліся. А там, дзе недапрацавалі, Лапаўхоў здорава спрацаваў на апошняй мяжы, выручыў.

Вядома, гульня магла хіснуцца як у адзін, так і ў другі бок, але па колькасці момантаў і іх рэалізацыі мы перасягнулі саперніка і, лічу, заслужана перамаглі.

– З-за цяжкасцяў на правым флангу ў перапынку памянялі Рылача?

– Не, не таму. Нам прыйшлося цяжкавата ўжо ў другім тайме. У першай палове адной і другой камандзе не хапала вастрыні. У другой жа, калі лік стаў 1:0, стала цяжка.

Сядзько выйшаў, таму што трэба было дадаць стваральных дзеянняў у камандны механізм. Гэтая замена не была выклікана тым, што супернік дастаўляў нам цяжкасці.

А ўжо ў канцоўцы, калі лік стаў 2:1, выпусцілі Свірэпу і перайшлі на гульню з трыма цэнтральнымі абаронцамі, а яму далі дакладнае заданне, каб ён не даваў свабоды Грачыхi і Канцавому.

Магчыма паўплывала выдаленне галоўнага трэнера БАТЭ, і гэта адбілася на тым, як каманда перабудоўвалася.

Ці ў нейкіх эмоцыях. Але, яшчэ раз, гэты павышаны градус садзейнічае праяўленню такіх эмоцый. Хацелася б, каб такіх матчаў у нашым чэмпіянаце было як мага болей.

– Свірэпа і Ада дэбютавалі за «Дынама». Ці не страшна было іх выпускаць пры такім слізкім рахунку?

- Страшна ці не – у трэнера наогул не павінна быць такога стану. Яны прафесійныя футбалісты, рыхтуюцца разам з камандай з першага дня. Яны добра гатовы фізічна.

Зразумела, што Ада – легіянер, дзесьці ёсць пытанне адаптацыі. Але гэта яго пазіцыя – левы атакавалы паўабаронца – і ў цэлым ён нядрэнна справіўся. Я разумеў, што БАТЭ ўжо раскрываецца, будуць вольныя зоны, а ён дастаткова хуткі футбаліст, ён атрымаў заданне абвастраць і адсунуць гульні ад нашых варот. Былі эпізоды, дзе Ада добра спрацаваў.

– За кошт чаго атрымалася дадаць у другім тайме?

– Яшчэ раз паўтару: калі сустракаюцца дзве годныя каманды, вельмі важны фактар першага забітага гола. Здарылася, што мы забілі, потым БАТЭ зраўняў. Пайшло перацягванне каната. І калі мы забілі другі, ужо кіравалі сітуацыяй.

Калі дзве каманды валодаюць добрым падборам гульцом і майстэрствам, на вольнай прасторы, калі яно з'яўляецца, могуць узнікаць небяспечныя моманты. Так што фактар першага гала схіліў чару шаляў у наш бок.

– Ужо трэці матч Лапавухаў выходзіць у стартавым складзе. Як ацэньваеце яго гульню?

– Мяне вельмі радуе, што ён псіхалагічна ўстойлівы, хоць і малады, 2003 года нараджэння. З хлопцамі, з якімі даводзілася працаваць, асабліва сярод варатароў, ім уласціва няўпэўненасць, калі даводзіцца або выходзіць у старце або на замену. Заўсёды ёсць асцярогі: як малады варатар справіцца з пункту гледжання псіхалогіі. Але Федзя ўстойлівы. Тут трэба аддаць належнае трэнеру варатароў нашай каманды, дзе ідзе карпатлівая работа ў плане псіхалагічнай падрыхтоўкі да матчаў. Таму мы задаволены дзеяннямі ўсёй каманды, у тым ліку Фёдара.

– Нечаканасцю стала вялікая колькасць вашых заўзятараў на выязной гульні…

– Безумоўна, яны моцна дапамаглі дасягненню выніку. Мне, як чалавеку, знаёмаму з «Гарадскім» і з тым, які тут антураж, таму, вядома, важна было адчуваць падтрымку сваіх заўзятараў. Пасля матчу каманда падзякавала. Вядома, мы ўсе ўдзячныя, – сказаў Скрыпчанка.