Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «У чэмпіянаце Беларусі адзін класны стадыён – «Барысаў-Арэна», і мы на ім сёлета не згуляем»

16 красавіка 2023, 11:57
1

Абаронца мінскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч пракаментаваў перамогу над БАТЭ (3:1), а таксама падзяліўся меркаваннем пра Стадыёны чэмпіянату Беларусі.

«Шчыра кажучы, у чэмпіянаце Беларусі адзін класны стадыён – «Барысаў-Арэна», і мы на ім сёлета не згуляем. Прызнаюся, нават трохі крыўдна, што на такія сустрэчы галоўнае поле не гатова да пачатку сезону. Антураж? Натуральна, добры – гэта ж Барысаў, у гэтым горадзе заўсёды цяжка гуляць, асабліва калі на полі ўсіх перапаўняюць эмоцыі».