Усе навіны

Намміністра спорту Украіны Бідны пра адбор Еўра-2024: «Не разглядаем пытанне забароны, у Беларусi асобная група»

17 красавіка 2023, 16:45

Намеснік міністра моладзі і спорту Украіны Мацвей Бідны расказаў, ці паўплывае загад аб забароне ўкраінскім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах разам з расіянамі і беларусамі на магчымасць зборнай Украіны гуляць у кваліфікацыі Еўра-2024.

Нагадаем, у адборы зборныя Беларусi i Украiны па рашэннi УЕФА не маглi трапiць у адну групу.

«Што да зборнай па футболе, то ў зборнай Беларусі асобны групавы турнір. Па стане на сёння мы не разглядаем пытанне забароны ўдзелу [зборнай Украiны ў адборы]», – сказаў Бідны.