Усе навіны

Алег Дулуб: «За паўтара гады, што працаваў ва «Львове», мы з Аляксандрам Граноўскім стварылі, па сутнасці, чатыры каманды»

17 красавіка 2023, 18:02

Беларускі спецыяліст Алег Дулуб у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавёў аб супольнай працы ў «Львове» з Аляксандрам Граноўскім, які займаў пасаду асістэнта галоўнага трэнера.

– Разумееце, усе гэтыя навіны [пра звальненне] з'явіліся нават для мяне нечакана, бо да іх не было ні размоў з кіраўніцтвам, ні сходаў. Адзінае, трэнерскаму штабу было абазначана, што ў шасці гульнях трэба набраць сем ачкоў.

За першыя тры паядынкі мы ўзялі чатыры ачкі, заставаліся яшчэ тры паядынкі. Думаю, тры балы мы б набралі. Але кіраўніцтва не стала чакаць гэтага...

– Можа, вас проста хацелі прыбраць?

– Складана сказаць, гэта лепш пытацца ў кіраўніцтва. Калі б мяне хацелі звольніць, то зрабілі б гэта раней, калі ў нас было некалькі параз запар. Але не зрабілі, чакалі.

А потым – то гульні няма, то ачкоў няма. Але, прабачце, за паўтара гады, што працаваў у «Львове», мы з Аляксандрам Граноўскім стварылі, па сутнасці, чатыры каманды. Больш за тое, толькі за бягучы сезон каманда выкарыстала 42 футбалісты, у тым ліку чатырох варатароў. Гэта каласальная цякучка.

Калі мы ўлетку заходзілі ў новы сезон, наш бюджэт быў самым нізкім у лізе. Мы з улікам гэтых умоў фармавалі склад.

Запрасілі восем новых гульцоў, з іх сямёра – прадстаўнікі першай лігі. Тлумачыў кіраўніцтву, што ў дадзеных умовах купляць футбалістаў – гэта не наш шлях.

Мы павінны ўсё ж выхоўваць выканаўцаў, таму што няма проста таго бюджэту, які дазваляў бы здзяйсняць трансферы, кагосьці набываць.

У выніку памятаеце, як прайшла восень? Нам удалося прадаць некалькіх футбалістаў – больш чым на 800 тысяч долараў. А бюджэт клуба, каб вы ведалі, нават ніжэй за гэтую суму, – сказаў Дулуб.