Усе навіны

«Ньюкасл» цікавіцца левым абаронцам «Монцы» Аўгуста

17 красавіка 2023, 22:54

Скаўты «Ньюкасла» сочаць за левым абаронцам «Монцы» Карласам Аўгуста, паведамляе Марка Кантэрыа.

«Сарокі» не адзіны клуб, чые прадстаўнікі ў гэтым сезоне наведвалі матчы італьянскай каманды дзеля 24-гадовага бразільца, але менавіта «Ньюкасл» больш за ўсё зацікаўлены ў трансферы абаронцы.

На рахунку гульца 5 галоў і 5 рэзультатыўных перадач у 29 матчах за дванаццатую каманду чэмпіянату Італіі.

Transfermarkt ацэньвае Аўгуста ў 8 млн еўра, сама «Монца» набыла футбаліста ў «Карантыянс» за 4 млн у 2020 годзе.