Усе навіны

Юрген Клоп: «Мой любімы момант – калі на 92-й хвіліне чатыры гульцы пераследавалі беднага хлопчыка з «Лідса»

18 красавіка 2023, 09:58

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў разгромную перамогу над «Лідсам» у 31-м туры АПЛ (6:1).

«Я вельмі задаволены гэтай гульнёй. Я лічу, што мы дапусцілі шмат памылак, забілі сенсацыйныя мячы, контр-прэсінг быў найлепшым за дзесяцігоддзе. Мой любімы момант у гэтым матчы адбыўся на 92-й хвіліне – чатыры гульцы пераследвалі беднага хлопчыка з мячом з «Лідса». На маю думку, гэта наша найлепшая гульня гэтага сезона ў многіх аспектах.

Паняцця не маю, ці зможам мы кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў, але я не думаю, што гэта надта важна. Я б хацеў і надалей бачыць каманду з такім жаданнем, такім запалам, тым жа разуменнем, якое мы паказала ўчора ўвечары», – сказаў Клоп.

Дзякуючы ўчарашняй перамозе «Ліверпуль» замацаваўся на восьмай пазіцыі і наблізіўся да зоны Лігі чэмпіёнаў на адлегласць 9 ачкоў. У наступным туры падапечныя Клопа будуць прымаць «Нотынгем Форэст».