Усе навіны

Гары Нэвіл: «Калі «Арсенал» пераможа на «Этыхадзе», то выйграе АПЛ»

18 красавіка 2023, 14:59

Былы абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Гары Нэвіл падзяліўся думкамі пра чэмпіёнскія перспектывы «Арсенала».

«Сэр Алекс Фергюсан пытаўся: «Калі вам трэба перамагчы ў адным матчы, каб выйграць чэмпіянат, пагадзіліся б вы на гэта?». Адказ заўсёды быў «Так». Калі «Арсенал» пераможа на «Этыхадзе», то выйграе АПЛ. Яны павінны ўсведамляць, што могуць увайсці ў гісторыю», – сказаў Нэвіл.

Раней Нэвіл ужо казаў, што «Арсенал» выйграе АПЛ, калі пераможа «Ліверпуль» на «Энфілдзе», але той матч завяршыўся ўнічыю (2:2).

Зараз «кананіры» працягваюць лідзіраваць, але адрыў ад «Манчэстэр Сіці» скараціўся да чатырох ачкоў, да таго ж, у «гараджан» ёсць матч у запасе. Вочная гульня паміж галоўнымі прэтэндэнтамі на чэмпіёнства адбудзецца 26 красавіка.