Усе навіны

Паўабаронца зборнай Беларусі Суроўцава пра спарынг з расiянкамі: «Заціснулі іх у другім тайме, але не даціснулі»

18 красавіка 2023, 21:11

Паўабаронца зборнай Беларусі па футболе Мелана Суроўцава падзялілася меркаваннем пра таварыскі матч з расіянкамі (0:1).

– Моцна адрознівалася хуткасць гульні першага тайма ад другога. Калі б першапачаткова злавілі той настрой агульнакамандны, шпаркасць, то, можа быць, расіянкі не абараняліся б так выдатна ў другім тайме.

Калі б пачалі таксама хутка атакаваць у першым тайме, як у другім. Гэтага не хапіла. Заціснулі іх у другім тайме, але не даціснулі, а потым ініцыятыву страцілі, – сказала Суроўцава.