Усе навіны

«Ман Сіці» плануе пашырыць «Этыхад» амаль на 7 тысяч месцаў

18 красавіка 2023, 22:43

«Манчэстэр Сіці» прадставіў план пашырэння хатняй арэны «Этыхад» да 60 000 месцаў.

Клуб падаў заяўку ў гарадскую раду Манчэстэра на павелічэнне змяшчальнасці стадыёна, якое абыйдзецца ў 300 млн. фунтаў. Клуб хоча павялічыць бягучую ёмістасць з 53 400 да 60 000 чалавек шляхам пашырэння Паўночнай трыбуны. Гэта будзе ўключаць скай-бар з відам на поле і прагулку па даху. Таксама было прапанавана стварыць фан-зону на 3000 месцаў, новую клубную краму, музей, гатэль на 400 месцаў.

У клубе лічаць, што не рэалізацыю праекту ім трэба тры гады. Цяпер чакаюць кансультацыі з фанатамі і мясцовымі жыхарамі. У гарадской радзе лічаць, што гэты праект можа стварыць працоўныя месцы для 2600 чалавек.

«Этыхад» прымае матчы АПЛ з 2003 года. Яго ўжо пашыралі на 6 тысяч месцаў у 2015 годзе – зараз ён 5-ы самы вялікі стадыён у АПЛ.