Усе навіны

Анчалоці ў дзявяты раз вывеў каманду ў паўфінал ЛЧ, падобнае ўдавалася толькі яму і Гвардыёле

19 красавіка 2023, 09:50

«Рэал» на чале з Карла Анчалоці выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў, двойчы перамогшы «Чэлсі» (2:0, 2:0).

Італьянскі спецыяліст вывеў сваю каманду ў 1/2 фіналу ЛЧ у дзявяты раз.

Такі ж паказчык толькі ў аднаго трэнера – коўча «Манчэстэр Сіці» Пепа Гвардыёлы. Калі «Сіці» пройдзе «Баварыю» (першы матч – 3:0), то іспанец ужо ў гэтым сезоне ўсталюе новы рэкорд – 10 выхадаў у 1/2 фіналу ЛЧ.

Каманды Анчалоці пры гэтым выйгралі 4 Лігі чэмпіёнаў, Пепа - 2.