Усе навіны

З-за адсутнасці ў Юрэвіча ліцэнзіі PRO галоўным трэнерам у брэсцкім «Дынама» афіцыйна будзе Нікіфарэнка («Ухо»)

19 красавіка 2023, 18:02
3

Функцыі галоўнага трэнера ў брэсцкім «Дынама» будзе выконваць Аляксандр Юрэвіч. Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», з-за таго, што ў Юрэвіча няма ліцэнзіі PRO афіцыйна галоўным будзе лічыцца Сяргей Нікіфарэнка.

Пасля чатырох тураў «Дынама» не мае балаў і забітых мячоў пасля чатырох матчаў і з розніцай 0:7 ідзе на апошнім, 15-м месцы ў табліцы.