Усе навіны

Матч адбору да Еўра-2024 Беларусь – Косава пройдзе ў Грэцыі (Kosovan Football)

20 красавіка 2023, 21:09

Кваліфікацыйны матч да чэмпіянату Еўропы 2024 у групе I Беларусь – Косава пройдзе ў Грэцыі, паведамляе твітэр Kosovan Football.

Сустрэча запланавана на 19 чэрвеня. Папярэднія дамашнія міжнародныя матчы падапечныя Георгія Кандрацьева праводзілі ў Нові-Садзе ў Сербіі з-за забароны праводзіць матчы пад эгідай УЕФА ў Беларусі. Зборная Косава не можа гуляць у Сербіі з-за напружанай палітычнай сітуацыі паміж сербамі і касаварамі.

У адборы да ЧЕ-2024 зборная Беларусі стартавала з двух паражэнняў: ад зборнай Швейцарыі (0:5) і ад Румыніі (1:2).