Усе навіны

Памёр экс-абаронца «Барселоны» і чэмпіён Еўропы Хасэп Марыя Фустэ

20 красавіка 2023, 21:35

«Барселона» апавясціла аб смерці свайго былога гульца Хасэпа Марыі Фустэ. Яму было 82 гады.

У складзе каталонскага клуба Фустэ правёў 10 гадоў (у перыяд з 1962-га па 1972-ы) і згуляў 406 матчаў, у якіх забіў 117 галоў. Таксама выступаў за іспанскія каманды «Кандаль», «Асасуну» і «Эркулес».

У 1964 годзе Хасэп Марыя Фустэ стаў пераможцам другога ў гісторыі чэмпіянату Еўропы.