Усе навіны

15 гульцоў рызыкуюць пакінуць «МЮ» улетку – сярод іх Санча, Фрэд і Марсьяль

21 красавіка 2023, 14:44

У «Манчэстэр Юнайтэд» не выключаюць маштабны распродаж гульцоў у летняе трансфернае акно, паведамляе The Guardian.

Па інфармацыі крыніцы, адразу 15 футбалістаў рызыкуюць пакінуць каманду.

Сярод іх знаходзяцца Джэйдан Санча, Антоні Марсьяль, Хары Магвайр, Віктар Ліндэлеф, Скот Мактаміней і Фрэд – іх выступы выклікаюць сумневы.

Іншыя гульцы, верагоднасць трансферу якіх вышэй, гэта Доні ван дэ Бек, Энтані Эланга, Дын Хендэрсан, Брэндон Уільямс, Алекс Тэлес, Ганібал Міжбры і Эрык Баі.

Акрамя таго, клуб не будзе працягваць кантракты Філа Джонса і Акселя Туанзебе. Давід дэ Хеа пры гэтым падпіша новую дамову.