Усе навіны

Томас Тухель: «Ці аддадзім Тэля ў арэнду, ці пакінем – рашэнне прымем у канцы жніўня, не раней»

21 красавіка 2023, 18:18

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель распавёў пра планы наконт нападаючага Матыса Тэля.

«Мы бачым ягоныя якасці. Ён выбухны, моцны пры завяршэнні нападаў. Ён павінен захаваць гэтыя ўменні.

Яго будучыня яшчэ не вырашана. Ці аддадзім Тэля ў арэнду, ці пакінем – рашэнне прымем у канцы жніўня, не раней », – сказаў Тухель.

Тэль стаў гульцом «Баварыі» летам 2022 года. У гэтым сезоне забіў 5 мячоў у 23 матчах, выйшаўшы ў старце ўсяго 2 разы. Статыстыка 17-гадовага француза тут.