Усе навіны

«Нёман» заявіў Пасевіча (PRO100 IVANOV)

22 красавіка 2023, 10:40
1

Журналіст Мікалай Іваноў паведаміў, што «Нёман» заявіў Рамана Пасевіча.

«Як мне вядома, «Нёман» унёс Рамана Пасевіча ў заяўку на сезон.

Жукоўскага, Курганскага і Лешка – пакуль не. Пасевіч стаў першай ластаўкай. Ёсць верагоднасць, не апошняй», – напісаў Іваноў.

Па інфармацыі Tribuna.com, да рашэння так званай камісіі Пасевіч не зможа выступаць за «Нёман».