Усе навіны

Фаны «Арсенала» вывесілі банэр у падтрымку затрыманага ў РФ амерыканскага журналіста Гершковіча

22 красавіка 2023, 11:35

Фанаты «Арсенала» падчас матчу 32-га тура АПЛ супраць «Саўтгемптана» (3:3) вывесілі банер у падтрымку затрыманага расійскімі ўладамі ў Маскве рэпарцёра Wall Street Journal Эвана Гершкавіча.

«Свабоду Эвану. Фанаты «Арсенала» стаяць разам з Эванам Гершкавічам» — надпіс на банеры.

Матч прайшоў у Лондане на стадыёне «Эмірэйтс».

Гершковіч – заўзятар «Арсенала». Яго арыштавалі ў РФ у мінулым месяцы па абвінавачанні нібыта ў шпіянажы, да суда яго ўтрымліваюць у турме «Лефортава» у Маскве. Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.