Усе навіны

Шпілеўскі можа ўзначаліць польскі «Ракуў» (football.by)

22 красавіка 2023, 18:32
1

35-гадовы беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі можа ўзначаліць польскі «Ракуў». Як паведамляе football.by, трэнерам прадметна цікавяцца.

«Ракуў» пасля 28 гульняў узначальвае турнірную табліцу польскага чэмпіянату.

«Арыс» з Лімасола, які кіруе Шпілеўскі, пасля 30 тураў займае першае месца ў чэмпіянаце Кіпра.

Найбліжэйшы матч каманда, за якую выступаюць у тым ліку беларусы Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі, правядзе 23 красавіка супраць АПАЭЛа.