Усе навіны

Скавыш выйшаў на чыстае 5-е месца па галах у ЧБ, апярэдзіўшы Януша

23 красавіка 2023, 19:26

«Шахцёр» у пятым туры чэмпіянату Беларусі перамог «Энергетык-БДУ» з лікам 4:1. Кропку ў матчы паставіў Максім Скавыш, які забіў свой 108 гол у вышэйшай лізе. Такім чынам нападаючы «Шахцёра» выйшаў на чыстае пятае месца, апярэдзіўшы экс-нападаючага «Шахцёра» і «Іслачы» Мікалая Януша (107).

Бліжэйшы праследавальнік Скавыша – нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі, у якога ў актыве 102 мячы ў чэмпіянаце Беларусі.

У топ-5, акрамя Скавыша ўваходзяць Раман Васілюк (218), Валерый Стрыпейкіс (174), Віталь Радзівонаў (145) і Генадзь Блізнюк (129).