Усе навіны

Затрыманы экс-гулец «Крумкачоў» Яцкевіч

24 красавіка 2023, 11:09
8

Былы футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Яцкевіч быў затрыманы сілавікамі ГУБАЗік.

Прычынай стала акцыя падчас кубкавага матча супраць мінскага «Дынама» 1 верасня 2020-га. Тады футбалісты «Крумкачоў» перад матчам выйшлі ў майках «Мы супраць гвалту». Пасля гульні многія футбалісты «воранаў» пакідалі поле ў футболках з надпісам «Мы з народам».