Усе навіны

Уладзіслаў Марозаў: «Мінскае «Дынама» хоча прынесці радасць людзям, прынесці радасць сабе, выйграўшы чэмпіёнства ўпершыню за 19 гадоў»

24 красавіка 2023, 14:40

Нападаючы мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў распавёў пра задачы каманды на сезон.

«Індывідуальныя задачы і мэты не павінны мяшаць агульнай. Калі будзе ўсё ў парадку ў каманды, значыць, будзе ўсё ў парадку ў мяне.

Зразумелая справа, што мы жадаем стаць чэмпіёнамі і прынесці чэмпіёнскія медалі людзям, якія прыходзяць на стадыён, хвалююцца. За апошнія 19 гадоў, нажаль, не было чэмпіёнства «Дынама» і мы жадаем прынесці радасць людзям, прынесці радасць сабе. І даказаць у першую чаргу сабе, што мы вартыя гэтага чэмпіёнства. Што мы і робім кожны дзень у падрыхтоўчым працэсе і на кожнай трэніроўцы», – сказаў Марозаў.