Усе навіны

Звольніўся трэнер «Аксу», дзе гуляюць Гутар, Зямко і Салавей

25 красавіка 2023, 15:27

Галоўны трэнер казахскага «Аксу» украінскі спецыяліст Руслан Кастышын падаў у адстаўку.

За клуб гуляе тры беларусы: Яўген Зямко, Андрэй Салавей і Аляксандр Гутар.

Кастышын узначаліў паўладарскі клуб у студзені 2022 года. У мінулым годзе «Аксу» пад яго кіраўніцтвам заняў 6-е месца ў КПЛ, набраўшы 36 ачкоў.

У гэтым сезоне справы ў «Аксу» не задаліся – у 7 гульнях паўладарцы набралі ўсяго 4 ачкі.