Усе навіны

Федэрацыя футбола Бразіліі будзе чакаць адказу ад Анчалоці да 25 мая

26 красавіка 2023, 10:03

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Бразіліі Эдналда Радрыгес будзе чакаць адказу Карла Анчалоці датычна працы ў зборнай да 25 траўня, паведамляе Globo са спасылкай на словы самога Радрыгеса.

Калі цяперашні трэнер «Рэала» так і не вызначыцца, федэрацыя пачне перамовы з альтэрнатыўным кандыдатам, якім па дадзеных бразільскага выдання можа стаць Жоржэ Жэзуш («Фенербахчэ»), Фернанда Дыніз («Флуміненсе»), або Абел Ферэйра («Палмейрас»).

Пакуль ФФБ не вяла з Анчалоці афіцыйных перамоваў, толькі папярэднія, менавіта таму італьянец не казаў ні канчатковае «так», ні «не».

Публічна трэнер заяўляў толькі аб сваім намеры дапрацаваць дзейны кантракт з «Рэалам», які заканчваецца летам 2024 года.