Усе навіны

Гуці: «Вяртанне Месі – гэта вяртанне «Барсы» да часоў, калі каманда залежала ад аднаго гульца. Гэта не добра»

27 красавіка 2023, 17:57

Былы гулец «Рэала» Гуці лічыць, што вяртанне Ліянэля Месі нашкодзіць «Барселоне».

«Для любога заўзятара «Барселоны» гэта было б ўз'яднанне. Але ў спартыўным плане для «Барселоны» гэта не добра, таму што клуб вернецца да часоў, калі каманда залежала ад аднаго гульца.

Для Ла Лігі гэта таксама добра, хоць мне цяжка ўявіць Месі ў важных матчах праз год. Да таго ж я не ведаю, як Месі і Левандоўскі падыдуць адзін аднаму», – сказаў Гуці.