Усе навіны

Сын Джэймі Карагера падоўжыў кантракт з «Уіганам»

27 красавіка 2023, 20:29

«Уіган» абвясціў аб падаўжэнні кантракту з Джэймсам Карагерам – сынам былога абаронцы «Ліверпуля» Джэймі Карагера.

Новае пагадненне з 20-гадовым цэнтральным абаронцам разлічана да лета 2025 года.

Джэймс Карагер трапіў у Акадэмію «Уігана» ў 14-гадовым узросце, за дарослую каманду правёў 5 матчаў.

За 2 туры да завяршэння сезону ў Чэмпіёншыпе «Уіган» ідзе на апошнім месцы.