Усе навіны

Памёр экс-менеджар жаночай зборнай Беларусі Пырэеў. Яму было 64 гады

28 красавіка 2023, 10:58

Як паведамляе АБФФ, на 65-м годзе жыцця памёр судзейскі інспектар федэрацыі Мікалай Пырэеў.

Ён працаваў на матчах нацыянальных футбольных турніраў у якасці арбітра, пасля чаго доўгі час уваходзіў у структуру АБФФ, быў менеджарам жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі.