Усе навіны

Унаі Эмеры: «Хачу заваяваць з «Астан Вілай» тытул і пагуляць у еўракубках»

28 красавіка 2023, 15:55

Галоўны трэнер «Астан Вілы» Унаі Эмеры агучыў свае мэты ў бірмінгемскім клубе.

«Я паставіў перад сабой падвойную мэту: паспрабаваць заваяваць тытул і паспрабаваць згуляць у еўракубках з «Астан Вілай».

У гэтым сезоне мы вылецелі з Кубка Англіі і Кубка англійскай лігі, таму што ў той час мы аддавалі вялікі прыярытэт чэмпіянату. Але трафеі ў маёй галаве.

Выступленні ў АПЛ дазволілі нам прасунуць некаторыя працэсы. Але я вельмі асьцярожны. У нас быў вельмі добры перыяд, але складаней за ўсё яшчэ наперадзе», – сказаў Эмеры.