Усе навіны

Дулуб пра затрыманне Івуліна: «Я прыехаў на трэніроўку, і мне кажуць, што Сашу затрымалі. Кажуць, што ў яго сцяг знайшлі, я сказаў, што гэта лухта поўная, сцяга дакладна не было»

30 красавіка 2023, 09:40

Былы трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб у інтэрв'ю для YouTube-канала «жыццё-маліна» распавёў пра тое, як даведаўся пра затрыманне Аляксандра Івуліна, а таксама выказаў сваё стаўленне да маўчання беларускіх футбалістаў з гэтай нагоды.

«Я прыехаў на трэніроўку, і мне кажуць, што Сашу затрымалі. Напярэдадні ў яго быў Стрым, а на наступны дзень ужо затрыманы. Кажуць, што ў яго сцяг знайшлі, Я сказаў, што гэта лухта поўная, сцяга дакладна не было, таму што раз ішло ўжо развіццё гэтых падзей, то ўжо ніхто нічога дома не трымаў. У нас быў аператар, я яму сказаў збірай рэчы і куды-небудзь у вёску схавайся.

Як рэагаваў на маўчанне белфутбола? Складана сказаць, таму што тут кожны адказвае сам за сябе, тут жа нельга казаць, што давайце ўсе разам. У кожнага ёсць сваё разуменне сітуацыі, што адбылося, і ты можаш выказаць сваё меркаванне, а далей кожны прымае сваё рашэнне. Чаму ўсё так сістэмна маўчаць? Для сябе я дакладную выснову зрабіў, што ўзровень тых заробкаў, якія яны зараблялі, не адпавядалі ўзроўню іх майстэрства», – пракаментаваў Дулуб.