Усе навіны

Павел Раднёнак: «Параўнайце гады нараджэння «Гомеля» і «Энергетыка-БДУ» – гуляла каманда ветэранаў і выпускная група ліцэнзавання. Дайце нам грошай – і пабудуем каманду планамерна, прыгожа»

2 траўня 2023, 09:09

Трэнер «Энергетыка-БДУ» Павел Раднёнак пракаментаваў паразу каманды ў матчы з «Гомелем» (0:1), а таксама незабіты Амірбекам Бакаевым на апошніх хвілінах матчу пенальці. «Студэнты» прайгралі 4 апошнія матчы і ідуць на 13-м месцы.

Пра матч з «Гомелем»: «Паглядзіце пратакол матч. Калі вы паглядзіце на гады нараджэння і параўнайце «Гомель» і нашу каманду, вы зразумееце, што гуляла выпускная група ліцэнзавання і каманда ветэранаў.

Натуральна, маладосці, скажам так, уласціва памыляцца.

Звычайна гэта [пабудова каманды] 2-3 гады. Першы гэта базавы, самы складаны. У нас сышлі 3 ключавыя трэнеры, гэта практычна 50% трэнерскага штаба, на якім ляжала ўся чарнавая праца, плюс у нас сышло 6 гульцоў асноўнага складу.

Дайце нам грошай. Мы гэта ўсё планамерна, прыгожа зробім. На месца 6 якія пайшлі мы купім такога ж узроўня гульцоў і такіх правалаў не будзе. Але, на жаль, гэта наш лёс».

Пра промах Бакаева: «Тэхнічнае майстэрства. Малады хлопец. З кожным бывае. І Раналду не забівае. Навучыцца, будзе забіваць».