Усе навіны

Казлоўскі пра пенальці «Энергетыка-БДУ» у вароты «Гомеля»: «Падчас гульні і на паўторы не заўважыў фолу. Як па мне, звычайная барацьба ў штрафной. На 90-й хвіліне ніхто проста так мяч аддаваць не будзе»

2 траўня 2023, 12:48

Нападнік «Гомеля» Дзяніс Казлоўскі пракаментаваў гульню з «Энергетыкам-БДУ» (1:0) у межах 6-га тура чэмпіянату Беларусі, а таксама пенальці ў вароты «рысяў».

– Вы сталі аўтарам адзінага гола. Як адчуванні?

– Гульня, як і заўсёды з «Энергетыкам-БДУ», няпростая, з багаццем барацьбы, доўгіх перадач. Добра, што ўдалося выйграць.

Але трошкі мы рана селі і гулялі ад абароны. Гэтым крыху незадаволеныя. Так у прынцыпе атрымалі першую перамогу ў чэмпіянаце. Будзем з добрым настроем рыхтавацца да наступных матчаў.

– Вас ужо на той момант на полі не было, але, можа, пару слоў наконт пенальці? Што там здарылася? Ці ў курсе вы, ці разбіралі момант?

– Не ведаю, мне складана гэтае пытанне адказаць. Я і падчас гульні, і на паўторы, можа быць, не самым удалым, не заўважыў фолу. Магчыма, суддзя быў бліжэй да эпізоду. Таму не ведаю, як па мне, там звычайная барацьба ў штрафной. Зразумелая справа, што на 90-й хвіліне ніхто проста так мяч аддаваць не будзе.

– Давайце пра антураж. Вярнуліся на натуральны газон. Якія адчуванні?

– Мы доўга гэтага чакалі. Супер. Гомель – футбольны горад, заўзятары сваімі крыкамі, эмоцыямі падтрымлівалі нас. Думаю, дзякуючы ім мы дабіліся перамогі. Было вельмі прыемна іграць пры такой атмасферы.

– Як гуляецца з Кійко? Па першых хвілінах 30 – выдатнае ўзаемадзеянне намецілася, чаго раней неяк не заўважаў.

– Мне з Арцёмам, як і з іншымі хлопцамі з каманды гуляць добра. Але менавіта калі пра Арцёма, то ў нас атрымліваецца, таму што ён хлопец высокі, гуляе пада мной, выйграе шмат барацьбы, робіць шмат чарнавой працы, якую не ўсё бачаць, але ён шмат робіць для таго, каб я сустракаўся з мячом. Таму, вядома, мне падабаецца, – распавёў Казлоўскі.