Усе навіны

Нападнік «Гомеля» Казлоўскі: «Памылкай пераход у «Шахцёр» не магу гэта назваць. Калі ты ўсё жыццё ў Д2, а потым табе тэлефануюць з чэмпіёна краіны, то складана адмовіць»

2 траўня 2023, 13:36

Нападнік «Гомеля» Дзяніс Казлоўскі распавёў, ці лічыць ён памылкай свой пераход у «Шахцёр», а таксама пра планы на сезон з «рысямі».

– Вы цяжкі шлях прайшлі да таго, каб стабільна гуляць у вышэйшай лігі, рэгулярна забіваць. Ці адчуваеце зараз нейкі ўнутраны кураж, такі азарт, каб проста разрываць?

– Ну так, вось правільна, што я ў 28 гадоў толькі дэбютаваў у вышэйшай лізе. Не скажу, што рызыка такая з-за таго, што быў складаны шлях. Але так, у мяне шмат сіл, энергіі, каб забіваць і перамагаць. Мусіць, я добра пачуваюся фізічна.

– 29 мячоў у Д2 за сезон за гомельскі «Лакаматыў», потым адразу пераход «Шахцёр», дзе не гулялі. Ці быў гэты пераход памылкай?

– Ну, калі ты ўсё жыццё ў першай лізе, а потым табе тэлефануюць з чэмпіёна краіны, то складана адмовіць, нават калі ты думаеш галавой. Памылкай не магу гэта назваць, гэта мой досвед цікавы. Я рады, што я быў у такой камандзе як «Шахцёр», але з-за таго, што я ўжо немалады футбаліст, шмат часу не мог там заставацца і проста глядзець. Таму прыняў рашэнне пайсці і атрымліваць гульнявую практыку.

– У гэтым сезоне ўжо ёсць 4 мячы на рахунку. А можа быць, ёсць мэта, колькі хацелася б пераадолець – тыя ж 29?

– Ну, вядома, 29 хацелася б. Але мэты ў мяне камандныя, мы вельмі жадаем выйграваць, падняцца вышэй, таму што горад футбольны. Тут усё ёсць для таго, каб быць верхняй часткай турнірнай табліцы. Калі я буду забіваць, то дапамагу камандзе гэтага дабіцца, – сказаў Казлоўскі.