Усе навіны

УЕФА забараніў Кульбакову і іншым замежным арбітрам працаваць на матчах чэмпіянату Грэцыі

2 траўня, 22:25

1 мая прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чаферын апавясціў Грэцкую футбольную федэрацыю, што еўрапейскія арбітры, якія ўваходзяць у элітную катэгорыю і катэгорыю А суддзяў, больш не змогуць працаваць на матчах чэмпіянату Грэцыі.

Такое рашэнне прынята пасля таго, як польская брыгада суддзяў была знята з матча АЕК – «Арыс» (3:1). Яе экстрана замянілі на мясцовую, а польскіх арбітраў абвінавацілі ў злоўжыванні алкаголем. Пазней гэта было абвергнута самімі рэферы, сведкамі і Польскім футбольным саюзам.

Замежныя арбітры доўгі час выкарыстоўваліся на матчах чэмпіянату Грэцыі. Паядынкі абслугоўвала ў тым ліку беларуская брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым.